Гранты для эка-журналістаў (Да 15 ліпеня)
Таварыства эка-журналістаў SEJ прапануе гранты памерам да 5 тыс. даляраў ЗША для медыя-праектаў, звязаных з аховай навакольнага асяроддзя.
Гранты прапануюцца з мэтай матываваць і падтрымаць журналістаў, якія працуюць над стварэннем анлайн-платформаў, прысвечаных тэме аховы навакольнага асяроддзя і маюць патрэбу ў фінансавых сродках для заканчэння праекту.
Сродкі грантаў прызначаюцца для паездак, навучання, даследаванняў і іншымі мерапрыемствамі, звязанымі з рэалізацыяй праекту. Дэдлайн - 15 ліпеня 2015 года. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі націсніце сюды.