МФЖ/ЕФЖ віншуюць БАЖ з нагоды абрання новага старшыні


Шаноўная Жанна! Шаноўны Андрэй! Шаноўны БАЖ!  

Са змяшанымі пачуццямі вялікага засмучэння, але і палёгкі мы атрымалі навіну, што ў БАЖ змяніўся лідар падчас З’езду ў мінулую пятніцу.

З’яўляючыся старшынёй БАЖ, Жанна Літвіна была магутнай сілай для незалежнай журналістыкі, дэманструючы неверагодную моц, адвагу і мэтанакіраванасць падчас дваццацігадовага змагання супраць аўтарытарнай улады. Робячы гэта, яна матывавала журналістаў па ўсёй краіне трымацца прафесіі і абараняць яе прынцыпы. Робячы гэта, ёй прыходзілася адбіваць надвычайную варожасць, абразы, пагрозы яе свабодзе. Але яна ніколі не ўхілялася ад гэтай адказнасці.  

Больш за тое, яна перадавала слова БАЖ за межы адной краіны, і сваім прыкладам дапамагала натхняць лідараў і актывістаў саюзаў па ўсёй Еўропе, і нават па ўсім свеце. Праз увесь перыяд МФЖ і ЕФЖ мелі магчымасць цеснага супрацоўніцтва ў супольных прамацыйных кампаніях, навучанні новых лідараў, стварэнні моцнай і жыццядзейнай асацыяцыі, якая можа забяспечыць сапраўдныя паслугі і абарону сваім членам.   

Вядома, навіна пра рашэнне Жанны сысці з пасады шакуе і засмучае нас. Тым не менш, мы карыстаемся гэтым момантам, каб паапладаваць ёй і павіншаваць яе за той унёсак, які яна зрабіла ў нашу агульную справу.  

Разам з тым, нам прыемна было даведацца, што на месца Жанны абраны Андрэй Бастунец, які быў побач з ёй усе гэтыя 20 гадоў. Як намеснік Жанны і кіраўнік юрыдычнага аддзелу, Андрэй Бастунец таксама спрычыніўся сваёй дзейнасцю да поспеху БАЖ. Ён заслужыў і міжнародную рэпутацыю за свой вопыт, рашучасць і адданасць справе абароны журналістаў.  

У любой арганізацыі прыходзіць час, калі трэба абнаўляць кіраўніцтва, і мы віншуем усіх, хто быў абраны і пераабраны на адказныя пасады ў БАЖ. Мы застаемся ўпэўненыя, што БАЖ будзе і надалей паспяховым, што будзе як і раней матываваць і натхняць сваіх сяброў і сяброўскія філіі па ўсім свеце.