ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Рэдакцыйная палітыка сайта
Рэгістрацыя

Рэкамендуем

100 фота за свабоду прэсы

“Рэпарцёры без межаў” разам з “National Geographic” прапаноўваюць альбом “100 фота за свабоду прэсы”.

“Verification Нandbook”

“Verification Нandbook” – новы дапаможнік ад вядучых журналістаў BBC, Storyful, ABC, Digital First Media, які распавядае пра інструменты, тэхнікі і пакрокавыя інструкцыі па тым, як правільна выкарыстоўваць кантэнт карыстальнікаў падчас надзвычайных сітуацый.

"100 фота за свабоду прэсы" Ай Вэйвэя

Упершыню, знакамітая фотакніга “100 фатаграфій за свабоду прэсы” "Рэпарцёраў без межаў" распаўсюджваецца ў лічбавай версіі, на французскай і на англійскай мовах. Кніга даступная на Apple Store з 23 верасня па 7,99 еўра і 7,99 даляра.

Кніга “Citizens Rising: Independent Journalism and Spread of Democracy”

Дэвід Хофман, былы старшыня “Global Forum for Media Development” і заснавальнік і былы прэзідэнт міжнароднай недзяржаўнай арганізацыі “Internews” прэзентуе кнігу пад назвай “Citizens Rising: Independent Journalism and Spread of Democracy”, над якой працаваў два апошнія гады.

В’етнам: “запраграмаваная смерць свабоды слова”

У верасні “Рэпарцёры без межаў” апублікавалі даклад па свабодзе слова ў В’етнаме. Даследванне расказвае пра рэпрэсіўныя механізмы, якія выкарыстоўвае камуністычная партыя супраць свабоды слова, і пра іх негатыўныя наступствы не толькі для 40 блогераў пад пераследам, але і для ўсяго насельніцтва краіны.

7 - 9 кастрычніка – World Publishing Expo 2013 у Берліне

World Publishing Expo IFRA Expo and Conference – самае значнае мерапрыемства ў індустрыі СМІ, якое штогод ладзіцца Сусветнай асацыяцыяй газет і выдаўцоў і збірае каля 8000 наведнікаў з 90 краін свету.

“Ці ёсць сувязь паміж лічбавымі медыя і належным кіраваннем? Што кажуць акадэмікі”

CIMA* выпусціла новае даследаванне па лічбавых медыя і дзяржаўным кіраванні, пад аўтарствам кансультанта па развіцці СМІ Мэры Майерз. Даследаванне шукае адказ на пытанне, ці ёсць сувязь паміж лічбавай экіпіроўкай грамадства і палітычнымі зменамі.

Адсутнасць правасуддзя для журналістаў ва Украіне, у Беларусі і Расіі (верасень 2011)

Новы фотаальбом “Рэпарцёраў без межаў” за свабоду прэсы

Паўла Пелегрын “Postcards from America”