Падпішыцеся за вызваленне Яўгена Васьковіча і іншых палітвязняў


Закрыты ўладамі беларускі праваабарончы цэнтр “Вясна”, швейцарска-нямецкая асацыяцыя Libereco – Партнёрства за правы чалавека і незалежная праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавалі сумесную анлайн-петыцыю з патрабаваннем да Аляксандра Лукашэнкі вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Аўтары звароту падкрэсліваюць, што сёння ў Беларусі па палітычных матывах за кратамі знаходзяцца шэсць чалавек – Мікалай Статкевіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Мікалай Дзядок, Ігар Аліневіч, Юрый Рубцоў.

Нагадаем, што Яўген Васьковіч, якому толькі споўнілася 24 гады, – журналіст газеты «Бобруйский курьер» і сябар ГА “БАЖ”. Ён быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым за акцыю ля будынка КДБ у Бабруйску ў ноч на 17 кастрычніка 2010 года. І хоць шкода ад іх дзеянняў склала 253 000 беларускіх рублёў, усе трое атрымалі па сем гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Павел Сырамалотаў напісаў прашэнне пра памілаванне і ў верасні 2012 года выйшаў на волю. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка пісаць такое прашэнне адмаўляюцца.

“Роўна чатыры гады таму, 18 траўня 2011 года, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка былі прысуджаныя да сямі гадоў пазбаўлення волі кожны. Дзеянні абодвух маладых людзей, магчыма, маюць прыкметы правапарушэння, аднак іх абвінавачванні разглядаюцца як несправядлівыя, а прызначанае пакаранне як празмернае. Мы лічым, што іх зняволенне з’яўляецца палітычна матываваным”, – нагадвае закрыты ПЦ “Вясна”.

Анлайн-петыцыя даступная на беларускай, рускай, англійскай і нямецкай

Кантактная інфармацыя:

ПЦ “Вясна”: www.spring96.orgviasna@spring96.org

Freedom House: www.freedomhouse.orgpress@freedomhouse.org

Libereco: www.lphr.orgmedia@lphr.org
https://spring96.org/be/news/77320