Карэспандэнту Intex-press адмовілі ў інфармацыі


Юліі Харкевіч раніцай 19 верасня не ўдалося атрымаць дадзеных пра тых, хто датэрмінова прагаласаваў у Баранавічах у першы дзень галасавання.

Дзяжурныя ў абедзьвюх гарадскіх акруговых камісіях адкзалі, што не валодаюць дакладнай інфармацыяй на гэты конт, і прапанавалі звязацца з гэтай нагоды са старшынямі камісій.

Старшыня камісіі Баранавіцкай-Усходняй акругі №6 Тамара Шукала таксама заявіла, што не валодае гэтымі звесткамі. Больш за тое – яна патлумачыла, што акруговая камісія і не збірае звестак пра яўку ў часе датэрміновага галасавання. Старшыня камісіі параіла карэспандэнту сабраць гэтую інфармацыю па выбарчых участках, якіх у Баранавічах больш за 60.

Старшыня другой акруговай камісіі горада – Баранавіцкай-Заходняй акругі №5 Таццяна Латышава нічым не дапамагла журналісту. Праўда, яна спаслалася на занятасць і прапанавала карэспандэнту звязацца з ёй пазней.

Цікава, што ў Брэсцкім аблвыканкаме Intex-press запэўнілі: дадзеныя пра тых, хто датэрмінова прагаласаваў, ёсць у акруговых камісіях. Гэта ж пацвердзіў і прэс-сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.